English | Francais | Espanol | Arabic









БелМедПрепараты

Сайты
государственных органов






EAC TOP

Выступленне на урачыстым сходзе 2011

Добры дзень, паважаныя калегі, спадары і спадарыні!

Дазвольце вітаць вас у гэты святочны для ўсіх нас дзень.

Гэты дзень і гэты момант з’яўляецца без перабольшвання гістарычным.

Сёння, 23 чэрвеня 2011 года адбываецца святочнае мерапрыемства – урачыстае ўручэнне дыпломаў урача выпускнікам Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

Паважаныя нашы выпускнікі,шэсць гадоў таму вы пераступілі парог нашага ўніверсітэта. Вы яшчэ не былі знаемыя паміж сабой і ўвогуле не ведалі нікога з выкладчыкаў. За гады сваёй вучобы вы хутка асвоіліся, шмат чаму навучыліся, шмат што запомнілі. І большасць сваіх выкладчыкаў вы будзеце памятаць усё жыццё.

Хацелася б адзначыць, што вам у значным сэнсе пашанцавала: па-першае, жыць у прыгожым і багатым на гістарычныя падзеі горадзе, а па-другое, вучыцца ў Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце, які адрозніваецца ад другіх медыцынскіх вышэйшых навучальных устаноў. У значнай частцы гэта звязана з гісторыяй, калі 53 гады таму ў Гародню прыехалі працаваць лепшыя прафесары, дацэнты і навукоўцы з усяго Савецкага Саюза. Яны заснавалі інстытут, заснавалі свае навуковыя школы, у якіх былі падрыхтаваны вучоныя ўжо з ліку першых выпускнікоў нашага інстытута. Некаторыя з першых выкладчыкаў і сення працуюць у нас.

На сённяшні дзень у нас працуе 506 выкладчыкаў, з іх 47 дактароў навук, 40 прафесараў, 181 кандыдат навук, 118 дацэнтаў, існуе 11 навуковых школ.

У гэты момант я хацеў бы разам з вамі прывітаць нашых знакамітых прафесараў, якія ўнеслі значны прыбытак у развіццё нашага ўніверсітэта:

Гельберг Ілья Самуілавіч
Васільеў Уладзімір Сямёнавіч
Бацвінкоў Мікалай Іванавіч
Гардзееў Якаў Якаўлевіч
Сіляева Ніна Федараўна
Ліс Міхаіл Аляксандравіч
Каралёва Алена Рыгораўна
Балтрукевіч Станіслаў Iванавіч
Гарэлік Пётр Васільевіч
Спас Уладзімір Уладзіміравіч
Пірагова Ларыса Аляксандраўна
Цыркуноў Уладзімір Максімавіч
Пырачкін Уладзімір Міхайлавіч
Бушма Міхаіл Іванавіч
Басінскі Віктар Анатольевіч
Лялевіч Уладзімір Валяр’янавіч
Зіматкін Сяргей Міхайлавіч
Окалакулак Яўген Станіслававіч
Нечыпарэнка Мікалай Аляксандравіч
Хораў Алег Генрыхавіч
… і іншыя

Шэсць гадоў цяжкай працы для вас хутка прайшлі.

Гэтыя гады былі напоўнены для вас, паважаныя нашы студэнты, вялікім мноствам розных падзей – гэта і вывучэнне спецыяльных дысцыплін, і першыя крокі да ложка хворага, і спробы сабраць у яго гісторыю хваробы і першы раз самому правесці даследаванне яго арганізма.

Гэта і сустрэчы з новымі сябрамі, якіх вы будзеце памятаць усе жыццё, і сустрэча з сапраўдным каханнем, якая для некаторых з вас стала лёсам.

Жыццё студэнтаў багата на розныя падзеі. Камусьці запомняцца выступленні мастацкай самадзейнасці, камусьці - спартыўныя спаборніцтвы, камусьці - праца ў будаўнічых атрадах.

Усяго было многа, многа рознага – і добрага, і не зусім. Але ўспаміны будуць у асноўным пра добрае.

Сёння мне думаецца, што трэба падзякаваць лепшым з вас, студэнтам, якія вучыліся “на выдатна” і знаходзілі магчымасць яшчэ на штосьці іншае, карыснае для ўніверсітэта, студэнцтва і грамадскасці.

Дазвольце мне адзначыць такіх студэнтаў:

ЛЯЧЭБНЫ факультэт

  1. Багдановіч Таццяна Ігараўна
  2. Барэйка Святлана Аляксандраўна
  3. Бурак Вольга Іванаўна
  4. Дамашчук Валерый Паўлавіч
  5. Емяльянчык Таццяна Аляксандраўна
  6. Епіфанаў Максім Ільіч
  7. Епіфанава (Жандарава) Ганна Канстанцінаўна
  8. Яроменка Міхаіл Юр’евіч
  9. Кавальчук Таццяна Віктараўна
  10. Кудла Віктар Валянцінавіч
  11. Мармыш Таццяна Аляксандраўна
  12. Мякіш Павел Віктаравіч
  13. Абухоўская Надзея Сцяпанаўна
  14. Парамонава Рэгіна Уладзіміраўна
  15. Палуян (Яцура) Марыя Сяргееўна
  16. Таранцей Максім Сяргеевіч
  17. Тукальская (Чакмарова) Мая Валер’еўна
  18. Фрыдман Кіра Міхайлаўна
  19. Зюлкоўская Кацярына Андрэеўна
  20. Мыкуш Вадзім Яўгеньевіч

ПЕДЫЯТРЫЧНЫ факультэт

  1. Данільчык Жанна Уладзіміраўна
  2. Карповіч Алена Юр’еўна
  3. Каценка Максім Сяргеевіч
  4. Мартакоў Антон Сяргеевіч
  5. Сушкевіч Эліна Сяргееўна

МЕДЫКА-ПСІХАЛАГІЧНЫ факультэт

  1. Савіцкі Ігар Святаслававіч
  2. Прыпутневіч Ірына Паўлаўна
  3. Брылёва Настасся Анатольеўна

МЕДЫКА-ДЫЯГНАСТЫЧНЫ факультэт

  1. Разецкая Таццяна Міхайлаўна
  2. Дагіль Жанна Вайцехаўна

Сёння дыпломы ўрача атрымліваюць 445 выпускнікоў, у тым ліку 65 іншаземных студэнтаў, 22 атрымаюць дыпломы з адзнакай (18 - з лячэбнага факультэта, 2 – з педыятрычнага, 2 – з медыка-псіхалагічнага).

А ўсяго за 53 гады падрыхтавана 17622 урачоў, з іх 1681 чалавек атрымаў дыплом з адзнакай. Сёлетні выпуск – 47-мы.

Вы многа і настойліва працавалі, і, па законах філасофіі, колькасць перайшла ў якасць – сёння, і канкрэтна цяпер адбываецца гэты пераход, ад студэнта да ўрача.

Як з нейкай бясформеннай кукалкі нараджаецца прыгожы матылек, так і зараз з кожнага з вас, яшчэ нядаўна студэнта, нараджаецца ўрач.

І зусім хутка вы, маладыя і прыгожыя, будзеце ісці па калідорах бальніц і паліклінік, несці веды, якія здабылі тут, у нашым універсітэте, на дапамогу людзям, аддаваць ўсе свае намаганні і сілы галоўнай мэце – ўратаванню хворых людзей і захаванню здароў’я тых, хто яго яшчэ не згубіў.

Сёння споўнілася ваша мара – вы сталі ўрачамі.

На мой погляд, гэта самая лепшая ў свеце прафесія.

Прычым, абсалютна не залежыць, якая у вас спецыяльнасць.

Па-першае, якім бы ўрачом вы ні сталі, галоўнае – гэта несці людзям дабро.

Наша прафесія дазваляе гэта рабіць у поўнай меры. Прафесія ўрача з’яўляецца самай гуманнай прафесіяй у свеце.

Па-другое, прафесія, якую мы з вамі абралі, адносіцца да ліку творчых. Чалавеку, які нарадзіўся з такім патрабаваннем – тварыць, - месца сярод нас.

Уявіце сабе хірурга, які кожны дзень ідзе на аперацыю і кожны дзень новы выпадак патрабуе зусім новага падыходу, бо кожны раз абставіны бываюць розныя. Уявіце тэрапеўта, які павінен ведаць вялікае мноства хвароб і ў кожным выпадку правадзіць дыферэнцыяльны дыягназ, часам вельмі-вельмі нялегкі. Нарэшце, уявіце навукоўца, які валодае сёння такімі сродкамі даследавання, што нават рэальна ўявіць сабе аб’ект даследавання цяжка, ён робіць адкрыццё, якое пераверне многія нашыя ўяўленні пра жыццё і можа нават змяніць многія акалічнасці ўсяго сутнага.

Вучоба для вас сёння не заканчваецца. Урач павінен вучыцца ўсё жыцце. І гэта таксама для творчага чалавека вялікі плюс, таму што ён з радасцю працягне сваю любімую справу – пазнанне новага. Сёння разам з дыпломамі вы атрымаеце, дарагія нашы выпускнікі, падарунак ад фармацэўтычнай фірмы “Гедэон-Рыхтар” – новае выданне па лекавых сродках “Вiдаль”, дзе можна будзе знайсці мноства разнастайнага і карыснага для ўрача, асабліва ў пачатку сваей працы.

Паважаныя выпускнікі,у нас існуе даўняя і добрая традыцыя – кожныя 5 гадоў пасля заканчэння ўніверсітэта сустракацца ўсім курсам тут, у гэтай самай зале, у нашай Alma mater. Мы запрашаем і вас далучыцца да гэтай традыцыі. Мы будзем рады сустрэць вас праз 5 гадоў і пазней.

Дарагія нашы выпускнікі, сёння вы прымеце Клятву ўрача.

Я ўпэўнены, што з гэтай клятвай вы будзеце ісці праз усё жыццё.Помніце пра свой абавязак урача, помніце і будзьце удзячны сваім бацькам, якія вас выхавалі і дапамаглі вывучыцца, помніце і шануйце сваіх настаўнікаў, якія ў школе і ўніверсітэце давалі вам веды, выхавалі ў вас грамадзянскія і чалавечыя якасці, падрыхтавалі да будучай прафесіі.

Скончыць сваю прамову я хацеў бы напамінам пра нашага выдатнага земляка – Францыска Скарыну.

Францыск Скарына быў усебакова адукаваным чалавекам. У 1506 г. ён скончыў старэйшы ў Польшы Кракаўскі ўніверсітэт, дзе атрымаў ступень доктора вольных мастацтваў, а ў 1512 г. бліскуча вытрымаў экзамен на ступень доктора медыцыны ў Падуанскім універсітэце ў Італіі. Дасягнуўшы вышэйшых вучоных званняў, Францыск Скарына найперш імкнуўся падзяліцца сваімі ведамі з суайчыннікамі. У 1517 годзе ён выдаў знакаміты “Псалтыр” па-царкоўнаславянску, дзе упершыню загучала тагачаснае жывое беларускае слова. На сёння вядома 45 біблейскіх тэкстаў, надрукаваных Францыскам Скарынай у Празе (1517-19) і Вільні (1522-25).

Дык давайце паслухаем і запомнім на ўсё жыццё яго простыя, святыя словы:

“Звяры, што ходзяць у пустыні, ведаюць ямы свае;
птушкі, што лётаюць у паветры, ведаюць гнёзды свае;
рыбы, што плаваюць па моры і ў рэках, чуюць віры свае;
пчолы і ім падобныя бароняць вуллі свае;
так і людзі – дзе нарадзіліся і ўзгадаваны па Божай міласці, да таго месца вялікую ласку маюць…”

Паважаныя выпускнікі,любіце, шануйце і абараняйце сваю Радзіму, без яе нельга быць шчаслівым. Не забывайце сваю Alma Mater, а мы будзем сачыць за вашымі поспехамі і дапамагаць вам.

У добры час, калегі!

Жадаю вам поспехаў у працы і асабістага шчасця.

Рэктар ГрДМУ
Прафесар

В.А.Сняжыцкі

Учреждение образования "Гродненский государственный медицинский университет"