ГІМН ГРОДЗЕНСКАГА МЕДЫЦЫНСКАГА УНІВЕРСІТЭТА
Словы Віктар Варанец Музыка Андрэй Пакаціла
Наш медыцынскі універсітэт, Табе ўся слава, гонар і пашана! Ты дорыш юным душам ведаў свет І вучыш быць праўдзівым без заганаў!
Мы ўсе сям’я: выкладык і студэнт. Ты – наша alma mater назаўсёды! Наш незабыўны універсітэт Сабраў пад дахам розныя народы.
Сівога Гродна цудны дыямент Над Нёманам узняўся на стагоддзі, Наш мілы сэрцу універсітэт, Заўсёды будзь апетым у народзе.
Ты столькі год вядзеш нас за сабой, Табе адданы мы да скону веку. Нам кажаш чыстымі быць сэрцам і душой І паважаць у кожным чалавека!
Красуй далей без роспачы і бед, Гасцінным будзь для новых пакаленняў, Наш медыцынскі універсітэт – Адзіны лёс, адзіныя імкненні!
|