English | Francais | Espanol | Arabic









БелМедПрепараты

Сайты
государственных органов






EAC TOP

Медико-психологический факультет

Деканат | История | Инфорамация о факультете | Студенческая жизнь

Гісторыя медыка-псіхалагічнага факультэта

Канец 80-х – пачатак 90-ых гадоў мінулага стагоддзя, апроч рознага роду палітычных і эканамічных катаклізмаў, выплеснуў на паверхню нашага грамадства і неверагодную колькасць так званых наваяўленых “псіхатэрапеўтаў”. Іх з’яўленне не было нечаканым: развал некалі, здавалася, непахіснай дзяржавы, знішчэнне духоўных ідэалаў, страта эканамічнай стабільнасці – усё гэта моцна паўплывала на псіхіку звычайнага абывацеля. Што з поспехам і скарысталі рознага роду шарлатаны, актыўна пачаўшы з тэлеэкранаў, у вялікіх залах і на стадыёнах прадказваць будучыню, зараджаць ваду і аздараўляць “лячэбным” гіпнозам.

А вось сапраўдных, прафесійных псіхолагаў з медыцынскай адукацыяй у нашай краіне на той час практычна не было. Такая сітуацыя не магла працягвацца доўга.

Першым за вырашэнне праблемы падрыхтоўкі прафесійных псіхолагаў на Беларусі ўзяўся Уладзімір Сямёнавіч Васільеў, які на той час займаў пасаду першага прарэктара ў Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце. Чалавек перадавых поглядаў, ён добра разумеў усю перспектыўнасць стварэння факультэта з псіхалагічным ухілам. Тым больш, што пэўныя напрацоўкі ў гэтай справе ўжо былі. Плённа працавала ў інстытуце кафедра псіхіятрыі, якую ўзначальваў Обухаў Генадзь Аляксеевіч. Менавіта пры гэтай кафедры быў створаны курс агульнай псіхалогіі, дзе пачыналі працаваць першыя выкладчыкі і навучацца першыя студэнты медыка-псіхалагічнага факультэта.

Калі Уладзімір Сямёнавіч звярнуўся ў Міністэрства аховы здароўя з абгрунтаванымі прапановамі аб адкрыцці медыка-псіхалагічнага факультэта, ён адразу ж знайшоў паразуменне сярод кіраўнікоў міністэрства. Вялікую ролю ў станоўчым вырашэнні пытання адыграла, безумоўна, Чарнобыльская трагедыя. Беларусы вельмі моцна адчулі яе наступствы, звязаныя з псіхасаматычнымі захворваннямі, шматлікімі стрэсамі. Таму грамадства адчувала вялікую патрэбу ў медыцынскіх псіхолагах, псіхатэрапеўтах, нарколагах.

У красавіку 1993 года было прынята рашэнне аб стварэнні медыка-псіхалагічнага факультэта. У гэтым жа годзе адбыўся і першы набор студэнтаў. Спачатку факультэт існаваў у якасці аддзялення пры педыятрычным факультэце, які на той час узначальваў Казімір Міхайлавіч Іядкоўскі, а пасля яго Канстанцін Усцінавіч Вільчук. Затым аддзяленне перадалі лячэбнаму факультэту, дэканам якога працаваў (дарэчы, працуе і сёння) Генадзь Рыгоравіч Мармыш. У гэты ж час абылася яшчэ адна значная падзея ў станаўленні маладога факультэта. Творчая група аднадумцаў у асобе Карпюк Валянціны Аляксееўны, Мельнікава Андрэя Мікалаевіча, якую ўзначаліла прафесар Каралёва Алена Рыгораўна, пачала плённую работу па стварэнні кафедры медыцынскай псіхалогіі і псіхатэрапіі. Справа была досыць складанай, бо для фарміравання кафедры неабходны новыя праграмы і дысцыпліны: псіхасаматыка, патапсіхалогія, медыцынская псіхалогія, дэанталогія, нейрапсіхалогія і інш. Але ўпартая праца дала свой пазітыўны плён: у 1995 годзе ў Гродзенскім медыцынскім універсітэце адкрылася першая і адзіная сярод усіх медыцынскіх вну кафедра медыцынскай псіхалогіі і псіхатэрапіі. Лагічна, што і першай загадчыцай кафедры стала прафесар Каралёва Алена Рыгораўна. У 1998 годзе аддзяленне было ператворана ў самастойны факультэт. Першым дэканам медыка-псіхалагічнага факультэта стала Шамава Таццяна Міхайлаўна, якая паспяхова працавала на гэтай пасадзе да 2006 года.

З 2006 года медыка-псіхалагічны факультэт узначаліла Карпюк Валянціна Аляксееўна. Факультэт аб’ядноўвае шэсць кафедр: медыцынскай псіхалогіі і псіхатэрапіі, неўралогіі, псіхіятрыі з курсам агульнай псіхалогіі, факультэцкай тэрапіі, хірургічных хвароб №2 з курсам уралогіі, медыцынскай рэабілітацыі і немедыкаментознай тэрапіі. На кафедрах працуюць 40 выкладчыкаў. З іх:

дактароў навук – 8 (у тым ліку прафесароў – 7);

кандыдатаў навук – 20 (у тым ліку дацэнтаў – 12);

асістэнтаў, выкладчыкаў без ступені – 12.

Кафедрамі факультэта выдадзены 14 вучэбна-метадычных дапаможнікаў. У тым ліку курсаў лекцый – 12. Падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў з грыфам МА РБ – 5. Падручнік па псіхіятрыі з грыфам ВМА медыцынскіх вну Расіі, аўтар Ссргей Генадзевіч Обухаў. На факультэце фунцыянуе 8 электыўных курсаў.

Медыка-псіхалагічнаму факультэту – 15 год! За часы існавання факультэта было зроблена 10 выпускаў студэнтаў агульнай колькасцю 377 чалавек. З іх: псіхіятры – 203, нарколагі – 63, псіхатэрапеўты – 38, урачы-псіхолагі – 44, дзіцячыя псіхіятры – 4, дзіцячыя псіхіятры-нарколагі – 2, судовыя псіхіятры – 5, клінічная ардынатура – 4, аспірантура – 4, выкладчыкі-стажоры – 3, свабоднае размеркаванне – 7.

Каля 25% выпускнікоў факультэта з’яўляюцца кіраўнікамі структурных падраздзяленяў псіхіятрычных і наркалагічных устаноў аховы здароўя. Два кандыдаты медыцынскіх навук. Чатыры выпускнікі працуюць урачамі за мяжой.

В.І. Варанец намеснік дэкана медыка-псіхалагічнага факультэта

УА “Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі універсітэт”

Учреждение образования "Гродненский государственный медицинский университет"