English | Francais | Espanol | Arabic









БелМедПрепараты

Сайты
государственных органов






EAC TOP

Воронец Виктор Иванович

Варанец Віктар Іванавіч. Нарадзіўся 18 красавіка 1962 года ў г. Гродне.У 1985 годзе скончыў філалагічны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы. Працаваў настаўнікам беларускай мовы, завучам у Раціцкай сярэдняй школе Гродзенскага раёна. З 1990 па 1992 год выкладаў беларускую мову ў Гродзенскай гімназіі №1. З 1992 года працуе ў Гродзенскім медыцынскім універсітэце на кафедры рускай і беларускай моў. З 2005 года па ц/ч працуе намеснікам дэкана медыка-псіхалагічнага факультэта па ВР. Аўтар чатырнаццаці вучэбна-метадычных дапаможнікаў, сярод якіх адзіны на Беларусі “Руска-беларускі медычны слоўнік”. Кіраўнік універсітэцкага літаратурнага аб’яднання “Катарсіс”, складальнік і сааўтар літаратурнага зборніка “Гіпакратавы ваганты”. Выдаў уласны зборнік паэзіі і прозы “Рамізнік”. З’яўляецца аўтарам гімна Гродзенскага мадыцынскага універсітэта. Узнагароджаны Ганаровай граматай Гродзенскага гарадскога Савета.

Учреждение образования "Гродненский государственный медицинский университет"